У першай палове XIV ст., калі на чале Вялікага княства Літоўскага стаяў вялікі князь Гедымін, яго ўлада ахоплівала значную тэрыторыю. У склад ВКЛ уваходзілі Літва і Жамойць, населеныя продкамі сучасных літоўцаў, а таксама большая частка сённяшняй Беларусі — Навагрудская, Берасцейская, ТураваПинская і Полацкая землі. Можна даволі ўпэўнена сцвярджаць, што ў сярэдзіне XIV ст. сучасная Пухавіччына апынулася ў складзе Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). 3 гэтай дзяржавай яе лес быў звязаны на працягу насту пных чатырох з паловай стагоддзяў.
Продолжение…
История
Тэрыторыя, якая ўваходзіць у сучасныя межы Пухавіцкага раёна, пачала засяляцца у эпоху мезаліту (9 —5ае тысячагоддзі да н.э.). Аб гэтым сведчаць рэшткі паселіпіч, якія выяўлены на берагах р. Пціч. У канцы XIX ст. А.Ельскі знайшоў каменныя свідраваныя сякеры паблізу вёсак Азярычына і Русаковічы. Рэчы захоўваюцца ў фондах Варшаўскага археалагічнага музея. З.Глогер выявіў некалькі каменных сякер каля в. Баравая Слабада. Яго калекцыя знаходзіцца ў Кракаўскім археалагічным музеі. У 1930 г. археалагічныя разведкі па р. Пціч былі праведзены А.Рынейскім і М.Канвісаравым. Каля былога пас. Клод, недалёка ад в. Парэчча, на невялікай дзюне яны сабралі 8 адшчэпаў, 1 крамянёвы наканечнік стралы і тры фрагменты ляпной керамікі. Яшчэ тры паселішчы знойдзены ў 1996 г. археолагамі М.М.Крывальцэвічам і І.М.Язэпенка каля в. Сяргеевічы на беразе возера Сяргееўскае. У 1998 г. М.М.Крывальцэвіч каля в. Падгацце, на левым узвышаным беразе р. Пціч, знайшоў крамянёвыя адшчэпы, абломкі неалітычнай керамікі. Раскопкі на гэтых стаянках не праводзіліся.
Продолжение…
История
АБДЗЕЛКІ, пасёлак у Шацкім сельсавеце, не існуе з 1978 г.
АЛЬХОЎКА, веска ў Пярэжырскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г. урочышча, 2 двары, 9 жыхароў. У 1968 г. злілася 3 в. Пяскі.
АПЛЯЎНІЦА (да 1964 г.), вёскау Дубраўскім сельсавеце. Перайменавана ў в. Ягадная.
Продолжение…
История
Горад Маріна Горка; пасёлкі Дружны, Праўдзінскі, Рудзенск, Свіслач.
Аддзел па кіраўніцтву г. Маріна Горка: вёскі Залужжа, Ізбішча, Рошча, Цагельня, Чырвоны Бераг
Продолжение…
История
Пухавіцкі раён размешчаны на ўсходзе Мінскай вобласці. Утвораны 17.07.1924 г. Плошча 2,5 тыс. км2. Насельніцтва 76,8 тыс. чал. (на 1.01.2002 г.), гарадскога — 43,6%. Цэнтр — г. Маріна Горка. Уключае пасёлкі Рудзенск, Свіслач, Дружны, Праўдзінскі, 301 сельскі населены пункт, Праўдзінскі, Рудзенскі і Свіслацкі пасялковыя Саветы, 21 сельскі Савет: Ананіцкі, Блонскі, Блужскі, Вецярэвіцкі, Вузлянскі, Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дубраўскі, Дукорскі, Навапольскі, Навасёлкаўскі, Пухавіцкі, Пярэжырскі, Селецкі, Суцінскі, Сяргеевіцкі, Талькаўскі, Турынскі, Чырвонакастрычніцкі, Шацкі.
Продолжение…
История