Главная Доска объявлений Форум Благотворительный марафон Бизнес-Каталог Почта @mgorka.by Реклама на сайте Контакты 04 Сентября, 2010 г.
«Oriflame»
К Вашим услугам
Магазин «Флора-Дизайн» Бухгалтерское обслуживание Ремонт компьютеров «Орифлэйм»
Новости
Политика Экономика Общество В мире Культура Спорт
К Вашему сведению
К 65-летию Великой Победы ОГАИ Пуховичского РОВД Центр занятости Мир молодежи Социальное обслуживание «Налоговый куръер» Нотариальная контора Прокуратура
On-Line
Доска объявлений Афиша Газета «Регион» Форум Карта сайта
Марьина Горка
Визитная карточка История Карта города Образование Прогноз погоды Фотогалерея Гимн города
Пуховчане
Литературная карта Пуховщины Писатели и историки Артисты, композиторы, художники Вернисаж Творческие коллективы Деятели науки Государство и общество Спорт Здравохранение Люди военные Связаны судьбою
Транспорт
Расписание электропоездов
На правах рекламы
Посчитали
Главная / Марьина Горка / История

История города

Пухавіцкі раён размешчаны на ўсходзе Мінскай вобласці. Утвораны 17.07.1924 г. Плошча 2,5 тыс. км2. Насельніцтва 76,8 тыс. чал. (на 1.01.2002 г.), гарадскога — 43,6%. Цэнтр — г. Маріна Горка. Уключае пасёлкі Рудзенск, Свіслач, Дружны, Праўдзінскі, 301 сельскі населены пункт, Праўдзінскі, Рудзенскі і Свіслацкі пасялковыя Саветы, 21 сельскі Савет: Ананіцкі, Блонскі, Блужскі, Вецярэвіцкі, Вузлянскі, Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дубраўскі, Дукорскі, Навапольскі, Навасёлкаўскі, Пухавіцкі, Пярэжырскі, Селецкі, Суцінскі, Сяргеевіцкі, Талькаўскі, Турынскі, Чырвонакастрычніцкі, Шацкі.
 
Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня пласкахвалістая, 90% яе на вышыні 160 — 200 м, 7% — вышэй за 200 м. Найвышэйшы пункт 236 м (на поўдзень ад в. Сяргеевічы). Карысныя выкапні: торф, сапрапель, пясчанажвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, гліны і суглінкі. Пераважаюць глебы: сельскагаспадарчых угоддзяў, дзярновападзолістыя забалочаныя (33%), дзярновападзолістыя (31,8%), тарфянабалотныя (23,8%). Пад лесам 39,9% тэрыторыі раёна, пад балотамі — 4,4%.
 
Сярэдняя тэмпература студзеня 6,9 °С, ліпеня +17,9 °С. Ападкаў выпадае 592 мм за год. Вегетацыйны перыяд 188 сутак. Найбольшыя рэкі: Свіслач з прытокамі Волма, Цітаўка, Талька; Пціч з прытокам Шаць. Азёры Сяргееўскае і Мацярынскае. На тэрыторыі раёна біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння: Копыш, Мацеевіцкае, Амельненскі; мясцовага значэння Вецярэвіцкі. Ахоўныя тарфянікі: Ананічы, Падгаць, Турэц. Помнік прыроды республіканскага значэння — хвоя кедравая еўрапейская ў г. Маріна Горка; мясцовага значэння — сядзібна паркавы ансамбль у г. Маріна Горка, гісторыкакультурны ландшафт у в. Дудзічы.
 
На 1.01.2000 г. у раёне 22 калгасы, 6 саўгасаў, 36 фермерскіх гаспадарак, птушкафабрыка міжгаспадарчае абяднанне «Ананічы», аграфірма «Верасень». Сельская гаспадарка спецыалзуецца на малочнамясной жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжа, бульбы, лену. Прадпрыемсвы харчовай (хлеб, цэльнамалочныя прадукты, марожанае, камбікорм, прэміксы, солад, вырабы з бульбы, сухое бульбяное пюрэ, пладаягадныя віны), першаснай апрацоўкі лёну (ільновалакно), паліўнай (тарфяны брыкет), кааператыўнай (хлебабулачныя і каўбасныя вырабы) прамысловасці; вытворчасць цюбінгаў для метрапалітэна, вырабаў з пластмас, тэхнічных маслаў кардону.
 
У раёне налічваецца 31 сярэдняя школа, у тым ліку 4 школысады, 7 базавых, 4 пачатковыя, школагімназія, 3 школы мастацтваў, 4 музычныя, дапаможная школаітэрват, ПТВ, аграрнатэхнічны каледж, 28 дашкольных устаноў, 37 клубаў, 45 бібліятэк, 8 бальніц, 2 паліклінікі 5 амбулаторый, 29 фельчарскаакушэрскіх пунктаў, абласны дзіцячы санаторыі "Пухавічы" санаторыіпрафілакторыі «Талька», «Індустрыя». Раённы краязнаўчы музей у в. Блонь і яго філіялы ў г. Маріна Горка, вёсках Блужа і Гарэлец; музей матэрыяльнай культуры "Дудуткі" недалёка ад вёсак Дудзічы і Пціч. Выдаецца раённая газета «Пухавіцкія навіны».
 
Па тэрыторыі раёна праходзяць: чыгунка Мінск — Гомель; аўтадарогі Мінск—Гомель, ад г. Маріна Горка на Чэрвень, Негарэлае, Старыя Дарогі.

В начало
Версия для печати

Заметили ошибку в тексте?

Выделите ошибку мышкой и нажмите CTRL+ENTER

Система Orphus

В этом разделе
Пуховичский район - официально Пухавіцкі раён Несуществующие населённые пункты Земля наших предков Княжество Литовское Российская Империя 1917-1941 1941-1945 Факты и легенды Достопримечательности района
Смотрите также...
Визитная карточка История Карта города Образование Прогноз погоды Фотогалерея Гимн города
На правах рекламы
Все права защищены. «Марьина Горка on-line» 2000 — 2010. ИП Кириенков Е.В.