Логин: @mgorka.by
Пароль:
Забыли?Регистрация
Главная Доска объявлений Форум В сети! Реклама на сайте! 21 Ноября, 2008 г.
К Вашим услугам
«ПерсоналКом» «Орифлэйм» Клуб «Олимпия»
К Вашему сведению
ОГАИ Пуховичского РОВД Мир молодежи Социальное обслуживание «Налоговый куръер» Нотариальная контора Прокуратура
On-Line
Доска объявлений Форум В сети! Афиша Карта сайта
Марьина Горка
Визитная карточка История Карта города Образование Прогноз погоды Фотогалерея Гимн города Телефонный справочник
Пуховчане
Литературная карта Пуховщины Писатели и историки Артисты, композиторы, художники Вернисаж Творческие коллективы Деятели науки Государство и общество Спорт Здравохранение Люди военные Связаны судьбою
Транспорт
Расписание электропоездов Расписание автобусов Расписание маршруток
MGORKA.BY
О проекте Реклама Наша команда Наши друзья Контакты
надежный ноутбук аsus, dell, описания моделей госгортехнадзор и ростехнадзор официальный сайт, ростехнадзор экологическая экспертиза
Главная / Пуховчане / Литературная карта Пуховщины

Литературная карта Пуховщины

Эта страничка посвящена нашим знаменитым поэтам - лирикам, а также писателям, которые родились у нас на Пуховщине. Материал изложен в виде занимательного и захватывающего путешествия по нашему краю, литературная история которого достойна отдельной большой книги.

Это путешествие не смогло бы состояться без нашего замечательного соотечественника, журналиста и краеведа - Карлюкевича Александра Николаевича, который станет нашим гидом. Желаем Вам приятного путешествия !!!
 
Вiдацъ, прымаўка, што кожны кулiк свае болота хвалiцъ, прыдатная, калiразмова заходзiцъ пра блiзкую, радзiмую сторонку. Так часам i я думаю, калi расказваю некаму пра родны Пухавiцкi раён. Бачу, што хтосъцi з суразмоўцаў, надта не ўслухоўваючыся, заўважае, што, маўляў, славутасцяў адусюлъ пароўну. Любы раён вазъмi — адусюлъ пiсъменнiкi, паэты, навукоўцы. Не, даражэнъкiя, не любiце вы у такiм выпадку, не Пухавiцкi i не свой раёны.
 
А калi ужо расказвацъ пра Пухаўшчыну, то одна толъкi яе лiтаратурная гiсторыя вартая асобнай кнiгi. Колъкi паэтаў, празаiкаў, крытыкаў выйшла на шырокую прастору мастацкага слова з весок i вёсачак, з мястэчак i пасёлкаў, з хутараў, з самой Марiнай Горкi — адразу i не палiчыш. Сапраўды, складваецца ўражанне, што характар у лiтаратурнага натхнення пухавiцкi.
 
Давайце зазiрнем у раённы цэнтр — у Марiну Горку. Калi адкруцiць гадзiннiк часу амаль на дзесяць з паловай дзесяцiгоддзяў назад, то патрапiм мы на невялiчкую чыгуначную станцыю Пухавiчы. 3давалася б, нiчым не вызначальную, някiдкую. Якраз тут — на станцыi Пухавiчы, што сёння у самым цэнтры Марiнай Горкi — 2 снежня 1902 года нарадзiўся паэт, празаiк Анатоль Вольны (сапраўднае прозвiшча — Ажгiрэй, даволi распаўсюджанае на Пухаўшчыне i сёння).
 
Бiяграфiя Анатоля Вольнага — бiяграфiя станаўлення беларускай савецкай лiтаратуры. Пачатак творчай дзейнасцi — у далёкiм 1920 годзе. Нядоўгi лiтаратурны век выпаў на долю Вольнага. Ён быццам падаючая знiчка прамiльгнуў у часе i надоўга застаўся як радок энцыклапедыi. Паўтара дзесятка гадоў (трохi болып, калi быць дакладным) творчай працы — i забыццё. А першая кнiга (у сааўтарстве з Андрэем Александровiчам) — "Камсамольская нота" — пабачыла свет у 1924 годзе. Пасля — кнiга паэзii "Чарнакудрая радасць", "Табе", аповесцi "Два", "Антон Савiцкi", кнiгi гумарэсак i фельетонаў. У сааўтарстве з Андрэем Александровiчам i Алесем Дударам напiсаў раман "Ваўчаняты". А яшчэ ж песы, сцэнарыi да кiнафiльмаў. У 1935 годзе яго, трыццацiтрохгадовага лiтаратара, ушанавалi званием заслужанага дзеяча мастацтваў. Праз год арыштавалi. Яшчэ праз год — расстралялi. I нiякiх табе слядоў. Нiякай, лiчы, памяцi. Рэдкiя згадкi да юбiлеяў (i то далека не да кожнага), мо два цi тры вершы ўключаны у зборнiк анталагiчнага характару. Зразумелая справа, прычынай, калi гаварыць пра сённяшнi час, можа быць i наступнае, вымеранае крытыкам: "У вершах выказваў захапленне i радасць, гордасць за свае пакаленне, якое становiцца будаўнiком сацыялiзму, у празаiчных творах — узнёсла-пафасныя да рэвалюцыйнай рэчаiснасцi, вобразы людзей маляваў у прыўзнята-рамантычным плане". Але ж павiнен Вольны быць цiкавым яшчэ i як чалавек, дзейсны, энергiчны, руплiвы . Мо стане з часам хаця б землякам, марiнагорцам,пухаўчанам цiкавы?
 
Пухавiцкi раённы цэнтр — радзiма i паэта Алеся Цвяха. Журналiст па адукацыi, ён вядомы па сiмпатычнай, вялiкай падборцы вершаў, фактычна — па кнiзе у кнiзе "Крыло", Шкада, што зараз нiдзе, здаецца, не друкуецца.
 
Сюды, у Марiну Горку, у розныя гады лес прыводзiў многiх i многiх лiтаратараў. У трыццатыя гады у раённым цэнтры знаходзiўся дом творчасцi пiсьменнiкаў "Пухавiчы" (зараз на яго тэрыторыi працуе аднайменны абласны дзiцячы санаторый). Бывалi у iм Якуб Колас i Янка Купала, шмат хто яшчэ з масцiтых i маладых. У доме адпачынку цi у доме тврчасцi быў арыштаваны Мiкола Хведаровiч. У Марiнай Горцы зараз выходзiць раённая газета "Пухавiцкiя навiны" (яшчэ нядаўна яна называлася "Сцяг працы"). А да вайны зусiм iначай — "За калгасы". Дык вось, адказным сакратаром у ей i працаваў Антон Бялевiч, пачынаючы з 1935 года. Праўда, хутка разам з усiм штатам рэдакцыi быў зволены. Прычына: газетай кiравалi нiбыта ворагi савецкай улады. Пашчасцiла — не пасадзiлi. Нейкi час А.Бялевiч працаваў кладаўшчыком у райпрамкамбiнаце. У 1937 годзе паэт ужо у Мiнску.
Яшчэ адна перадваенная лiтаратурная сцежачка пракладзена была у Марiнай Горцы. У сярэдняй школе настаўнiчаў паэт Янка Непачаловiч (з 1939 па 1941 гады). Вiдаць, да самага пачатку вайны, бо у гады акупацыi лiтаратар — сувязны партызанскай брыгады iмя С.М.Кiрава. Яна дзейнiчала i на Пухаўшчыне.
 
Марiна Горка ваеннай пары — прыстанiшча празаiка Макара Паслядовiча (а нарадзiўся ён таксама на Пухаўшчыне — у вёсцы Караваева, 21 жнiўня 1906 года). Яшчэ да вайны пабачылi свет кнiгi Паслядовiча — "Зруйнаваныя межы", "Людзi вясны", "Чатырнаiщаты нумар", "Снайпер", "Марсель", "Хада у заутра". У гады акупацыi Макар Паслядовiч узначальвае марiнагорскую падпольную трупу, становiцца сувязным асобнага партызанскага атрада. Па падазрэннi у сувязi з партызанамi у 1943 годзе быў арыштаваны i адпраўлены на катаржныя работы у Германiю.
 
Як для ўсёй Пухаўшчыны, так i для Марiнай Горкi свае, роднае, блiзкае iмя Якуба Коласа. Калi зазiрнуць у "Анамастычны слоўнiк твораў Якуба Коласа", то колькi тут пухавiцкiх назваў, iмёнаў не сустрэнеш — тэта i шэсць вёсак, у якiх Ко л ас праводзiў летнiя месяцы, i пухаўчане, з якiмi Колас падтрымлiваў сувязь, дапамагаў у многiх справах. Што датычыць вёсак, то усе яны раскiданы параўнальна непадалёку ад Марiнай Гокi — Талька, Беразянка, Падбярэжжа, Вусце, Загiбелька, Балачанка. У Беразянцы (веска спалена у час вайны, была адноўлена пасля вызвалення Беларусi, але у сямiдзесятыя гады знiкла з карты (Колас адпачываў i ўлетку 1941, завёз нават лес, хацеў будавацца, ды раскаты франтавога грому не далi ажыццявiцца задуме. Толькi Беразянка ўпамiнаецца у паэме "Рыбакова хата", у вершы "Вусцянскi грудок", у пiсьмах Коласа да Пятра Глебкi, да Марыi Дзмiтрыеўны Мiцкевiч, у дзённiку паэта.
 
I сёння на Пухаўшчыне памятаюць Якуба Коласа. Шмат руплiвасцi, энергii дзеля даследавання пухавiцкiх слядоў прыклалi журналiст i краязнаўца Анатоль Ярохiн (ён працаваў адказным сакратаром газеты "Сцяг працы"), дырэктар Светлаборскай сярэдняй школы, публiцыст i лiтаратурны крытык Бранiслаў Зубкоўскi (ён жыве у Марiнай Горцы).
 
3 раённым цэнтрам Пухаўшчыны звязаны i лес партызанскай паэтэсы Янiны Крайнiк. Яна ваявала з ворагам у складзе партызанскай брыгады "Полымя". Вершы Я.Крайнiк ваеннай пары ўключаны у зборнiк "Лясныя песнi". Пасля вызвалення ўчарашняя партызанка працавала у Марiнай Горцы. Нiяк мы не можам адыйсцi ад Марiнай Горкi. Колькi лiтаратурных сцежак пралегла праз райцэнтр, паблiзу яго!
 
На ўскраiне горада размешчаны Марiнагорскi саўгас-тэхнiкум iмя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка. У свой час — з 1945 па 1974 гады — у тэхнiкуме выкладаў беларускую мову i лiтаратуру Захар Бiрала (а нарадзiўся паэт-сатырык у вёсцы Раўнаполле, таксама на Пухаўшчыне, у 1906 годзе). Першая кнiга Захара Бiралы, мiж iншым, пабачыла свет аж у 1929 годзе — "смех i радасць вёскi". I паэта-сатырыка таксама зачапiў махавiк сталiнскiх рэпрэсiй — знаходзiўся у зняволеннi з 1936 па 1940 год у Горкаўскай (цяпер Нiжагародскай) вобласцi. Калi ужо зайшла размова пра Марiнагорскi тэхнiкум, то варта нагадаць, што яго студэнтам (1969-1971 гады) быў празаiк Уладзiмiр Глушакоу, аўтар раманаў "Цветение калины", "На круги своя". Такiя вось лiтаратурныя штрыхi у гiстарычную бiяграфiю аднае толькi Марiнай Горкi. А калi выйдзем за яе ваколiцы...
 
Двайце пададзiмся у бок Магiлёўшчыны (суседнi з Пухаўшчынай — Асiповiцкi ,раён). Калi рухацца па чыгунцы, то некалыА лiтаральна хвiлiн на электрычцы — i вы у Тальцы. Так, у той Тальцы, дзе адпачываў Колас. Пра якую пiсаў у артыкуле "За паўтара дзесятка гадоў". А яшчэ ж варта згадаць раку, на якой размешчана веска, — таксама Талька.
 
Амаль што нiколi не згадваецца пра тое, што у час вайны у Тальцы жыла разам з сынам вядомы лiтаратуразнаўца, крытык Ларыса Кароткая, мацi Варлена Бечыка. Была партызанскай сувязной. Талька засталася у дзённiках Варлена Бечыка. Вось што ён занатаваў у кастрычнiку 1978 года: "I снiлася мне ноччу талькаўская Кепцiха (нават iмя па бацьку яе не ведаю, не помню) з трыма дзецьмi-сiратамi. I плакаў я у сне, i стаяла перад вачыма яе гаротная хата. Трэба напiсаць Колю Трызне i папрасiць, каб пра яе — цi жыве? — мне расказаў".
 
Засталася Талька, ваколiцы i у памяцi Ларысы Кароткай. Пра Пухаўшчыну-партызанку — яе ўспамiны.
 
Ужо пасля вайны (з 1946 па 1947) настаўнiкам, загадчыкам навучальнай часткi Талькаўскай сярэдняй школы працаваў Алесь Макарэвiч, крытык, лiтаратуразнаўца, кандыдат фiлалагiчных навук, аўтар кнiг "Сатыра Кандрата Крапiвы", "Ад песень i думак народных", "Фальклорныя матывы у драматурги Янкi Купалы", "Кароткi лiтаратурны слоўнiк" (вытрымаў два выданнi). А нарадзiўся крытык таксама на Пухаўшчыне — у вёсцы Шэлегi (30 жнiўня 1918 года).
 
Адарваўшыся ад чыгункi, возьмем лявей, пяройдзем праз лес да шашы, што вядзе з Мiнска на Бабруйск. I пойдзем далей у лес. Багатыя,цiкавыя, адметныя тапонiмы у назвах тамтэйшых вёсак. Французская Грэбля, Зафранцузская Грэбля, Падкоссе, Снусцiк, Iзабалёва...
 
Вось у Снусцiку i нарадзiўся празаiк Сымон Хурсiк (13 лютага 1902 года). Упершыню выступiў у друку у 1924 годзе (у газеце "Савецкая Беларусь"). Аўтар зборнiкаў апавяданняў "Першы паўстанак" (1925), "Шляхамi навальнiц" (1930), аповесцi "Чорны мост" (1929-1930). У 1931 годзе Хурсiка рэпрэсiравалi. На Беларусь ён не вярнуўся нават паеля рэабiлiтацыi. Памёр у 1972 годзе у Карагандзе.
 
Iзабалёва — радзiма крытыка, лiтаратуразнаўца, краязнаўца, лексiкографа, мастацтвазнаўца Мiколы Каспяровiча (нарадзiўся у маi 1900 года). Вядома многiмi i многiмi працамi па краязнаўству. Якраз кнiгi, артыкулы Каспяровiча падштурхоўвалi i астатнiх да актыўнай даследчыцкайпрацы. У 1930 годзе Мiкалая Iванавiча абвiнавацiлi ва ўдзеле у "кантррзвалюцыйнай арганiзацыi". У 1937 годзе расстралялi. Многiя артыкулы, кнiгi Каспяровiча — сапраўдная крынiца для даследаванняў, сапраўдная падмога у вывучэннi гiсторыi тых альбо iншых мясцiн. Часам некаторыя краязнаўцы звяртаюцца да прац пачынальнiка сучаснага беларускага радзiмазнаўства. Шкада вось толькi, што самога Каспяровiча не згадваюць.
 
3 Iзабалёва шлях наш ляжыць на Хiдру, пасля — у Падбярэжжа, iзноў на коласаўскую вёсачку. Якуб Колас, як сведчыць "Анамастычны слоўнiк твораў Якуба Коласа", адпачываў тут улетку 1936 года. Але цi не да самага канца жыцця народны пясняр трымаў у сваiм сэрцы месцейка да й знаёмых падбярэжцаў, Дарэчы, у лiсце да вядомага рускага паэта Сяргея Гарадзецкага 9 мая 1936 г. Колас, вiдавочна, якраз пра Падбярэжжа i пiша: "Я нанял хату над Свислочью в 70 километрах от Минска. Место чудесное. Не буду описывать его: я твердо надеюсь, что в летнее время ты навестишь меня. Из Минска я устрою тебе поездку на автомобиле. Но об этом я напишу тебе. Сейчас же для меня будет ценным заручиться твоим принципиальным согласием приехать ко мне на несколько дней". Застаецца загадкай, цi быў Гарадзецкi у Падбярэжжы. Адказаушы на тэта пы танне, здолеем яшчэ адно iмя ўвесцi у лiтаратурную бiяграфiю Пухавiцкай стараны.
 
З Падбярэжжа блiжэйшы шлях на Пухавiчы. Але не да чыгуначнай станцыi, а да мястэчка Пухавiчы. Гэта яшчэ кiламетрах у сямi ад райцэнтра i чыгункi. Ды перш нам трэба адолець Свiслач. Раку знакамiтую, наравiстую, ды i па сённяшнiм часе пакрамсаную мелiярацыйнай перабудовай, забруджаную, месцамi загруваiпчаную чарнюткiм, прамасленым глеем. Свiслач — рака лiтаратурная. Яе апiсанне не толькi процьму разоў сустракаепда у вершах Якуба Коласа, яго дзённiку, яго лiстах, пра Свiслач самыя шчырыя, пранiклiвыя словы занатавалi у творах самых розных жанраў Фёдар Янкоўскi, Алесь Бачыла,Кастусь Кiрэенка, Таiса Бондар.
 
Сталым вандроўнiкам па Свiслачы — i па пухавiцкiх яе вёрстах — быў вядомы лiтаратар Кастусь Кiрэенка (1918-1988). I сваiм падарожжам з рукзаком i вудаю, са спiнiнгам паэт i празаiк прысвяцiў рыбацкую паэму "Вандроўнае шчасце" (Мiнск, выдавецтва "Юнацтва", 1988 год). Многiя старонкi пра Свiслач пухавiцкую. Некаторыя з iх нельга чытаць без болю i трывогi. Як, прыкладам, вось гэтыя развагi Кастуся Кiрэенкi: "Страшныя малюнкi назiраюць часта вясною жыхары надсвiслацкiх вёсак ад Мiнска i да Пухавiч i нават яшчэ нiжэй.
 
Калi ўзломiцца лёд i схлыне першая паводка, па берагах Свiслачы нельга, бывав, прайецi — так яны усеяны самай рознай загубленай рыбай. Гэга у зiмовыя днi, калi рыбе пад тоўшчай ледзянога панцыра i так цяжка бывае без прытоку свежага паветра, нехта з мiнскiх магiлыпчыкаў прыроды па-зладзейску спусцiў у Свiслач атруту з якой-небудь фабрыкi цi завода... I вось паводка выкрывае вынiкi гэтага злачынства... Плывуць на льдзiнах, ляжаць прыбiтыя да берагоў ляшчы i плоткi, язi i галаўнi, шчупакi i акунi... На адлегласцi больш, можа, чым сто кiламетраў на рацэ знiшчана ўсё жывое... а вiнаватых няма... нейкi злодзей, якi зрабiў такую чорную справу, не толькi застаецца не пакараным, а нават, магчыма, атрымаў яшчэ прагрэсiўку за так званае "перавыкананне" плана...
 
Раней (не так ужо i даўно i не гэтак i нядаўна, а прыблiзна — пятнаццать-сямнаццаць год таму назад), зачуўшы для сябе што-небудзь нядобрае, свiслацкая рыба знаходзiла выратаванне у прытоках Свiслачы. У раёне Пухавiч, вышэй i нiжэй па цячэннi, такiя яе прытокi — Волма, Цiтаўка, Балачанка, Талька, спакойна плынiлiся iх чыстыя воды: то высяцца над iмi у бестрывожнай задуме векавыя дубровы, то цягнуцца шырокiя, з лугамi i пашамi поймы, а то палi каласамi шэпчуцца над самай вадою. Хто пабывау на гэтых рэках у часы, калi iх хараство, прывабнасць нiкiм яшчэ не былi згвалчаны, той згодзiцца са мною, што меў сапраўднае шчасце — i душою злiцца з лернай непаўторнасцю чароўных зяў прыроды, i — задаволiць няўтольную рыбацкую прагу да ўсё новых адкрыццяў i прыгод".
 
Прайшоўшы мастом праз Свiслач, мы ўсё ж трапляем у мястэчка Пухавiчы. Па сучаснаму — веска. Вялiкая веска, з якой у 1924 годзе пачалася гiсторыя Пухавiцкага раёна. Але нядоўга мястэчка было мясцовай сталiцай. Магутны пажар таго ж 1924 года прымусiў мясцовыя улады пераехаць у Марiну Горку. А у мястэчку па-ранейшаму засталiся дзве царквы, бел ару екая i яўрэйская школы, кiрмаш, мноства маленькiх крамак... Прыкметы нацыянальнага жыцця у мястэчку вызначалi у большасцi сваей жыхары яўрэйскай нацыянальнасцi. Нездарма ж, праязджаючы на пачатку 1930-х гадоў праз Пухавiчы, вядомыя расiйскiя пiсьменнiкi, аўтары "Залатога цяляцi", "Дванаццацi крэслаў" Iлля Iльф i Яўгенiй Пятроў заўважылi (а пасля i занатавалi тэта у сваiх дарожных нататках), што патрапiлi у "другую Адэсу".
 
У гiсторыi беларускай дзiцячай лiтаратуры надоўга застанецца iмя празаiка Алеся Пальчэўскага (1905-1979). Нарадзiўся Алесь Восiпавiч непадалёку ад Пухаўшчыны — у вёсцы Прусiнава Уздзенскага раёна . Першая кнiжка — пса "3 чырвоным сцягам" — пабачыла свет у 1932 годзе. Не паспеўна ўсю моц разгарнуцца пiсьменнiцкi талент маладога чалавека, як Алесь Пальчэўскi быў рэпрэсiраваны. I толькi у 1946 годзе вярнуўся Алесь Восiпавiч, ужо сталага веку чалавекам, з лагера. Прыехаўшы на Беларусь, пачаў выкладаць родную мову i лiтаратуру у Пухавiцкай сярэдняй школе, стварыў драматычны гурток, уцягнуў у мастацкую самадзейнасць настаўнiцкую i вучнёўскую моладзь. Сам на сцэне не выступаў, але займаўся рэжысурай, гавораць, што нават спецыяльна пiсаў песы. I, канешне ж, актыўна вяртаўся да лiтаратурнай творчасцi. Пазней творы, напiсаныя у мястэчку, увойдуць у кнiгi Алеся Пальчэўскага "Беражанкi" (1958) i "Родныя берагi" (1958). Але не доўга давялося працаваць Алесю Восiпавiчу у Пухавiчах. Новы данос. Гавораць, што аўтарам яго быў тагачасны калега па педагагiчнай нiве маёр-франтавiк... Пасадзiць адразу не пасадзiлi. Далi шанц яiпчэ папрацаваць у Рудзенску. А у 1949 Алеся Восiпавiча iзноў незаконна асудзiлi, выслалi у Краснаярскi край. I толькi у 1954 годзе пiсьменнiка рэабiлiтавалi. Ужо пасля лагерных пакут Алесь Пальчэўскi прыязджаў у Пухавiчы, на сустрэчу з настаўнiкамi i вучнямi. Памятаю (сам вучыўся у Пухавiцкай дзесяцiгодцы), што яшчэ у 1970-ыя, напрыканцы iх, у школьнай бiблiятэцы захоўвалася кнiга Алеся Пальчэўскага "Родныя берагi" з цёплым аўтографам пiсьменнiка.
 
У мястэчку i зараз жыве былы работнiк школы, а пасля — рабочы Пухавiцкай ПМК-70 мелiярацыi Iван Iванавiч Падбярэжскi, паэт, байкапiсец, аўтар музыкi i слоў многiх песень, рамана пра жыццё мелiяратараў. На вялiкi жаль, пакручасты жыццёвы лес не дазволiў Iвану Iванавiчу актыўна друкавацца, пазбавiў шанца займець адну-дзве-тры, а то i болей кнiг. Але ж не ўсё яшчэ страчана. Мо i Iван Падбярэжскi атрымае шырокую ўвагу чытачоў пры жыццi. Будзем спадзявацца.
Не чуралiся лiтаратурнай працы i колiшнiя настаўнiкi (зараз — пенсiянеры) Пухавiцкай сярэдняй школы Васiль Маркавiч Лапко i Леў Iванавiч Пiлатовiч. Яны — аўтары допiсаў у мясцовым друку, у рэспублiканскiх газетах i часопiсах. У мястэчку Пухавiчы нарадзiўся публiцыст, нарысiст Аляксандр Шабалiн, зараз — галоўны рэдактар часопiса "Беларусь".
Нарадзiлася у Пухавiчах i паэтка Вольга Савасцюк ( у 1963 годзе), аўтар калектыўнага вершаванага зборнiка "Самавар у лесе". Вольга Савасцюк i зараз жыве у Пухавiчах, працуе карэспандэнтам раённай газеты "Пухавiцкiя навiны".
 
Збоку ад Пухавiч, справа, блiжэй да глыбокiх, месцамi яшчэ не пашкоджаных лясных масiваў, ёсць невялiкая вёсачка Глушка. Якраз у ей у перадваенныя гады адпачываў разам з сямёй Пятрусь Броўка. Магчыма, сюды да Броўкi завiтваў i Колас. Магчыма, знаёмства вялiкага паэта з пухавiцкай зямлёй праз Броўку i адбылося.
 
3 Пухавiч выпраўляемся далей, рушым па шашы да Блонi. Усяго толькi некалькi кiламетраў — i сядзiба колiшнiх гаспадароў Блонi памешчыкаў Бонч-Асмалоўскiх.
 
Якiя повязi у гэтага мястэчка з лiтаратурнай гiсторыяй края? Пра Блонь, яе дачыненне з навакольным светам можна пiсаць цэлую кнiгу. I у прынцыпе яна амаль што ёсць. Большасць старонак кнiгi гiсторыка-лiтаратурных нарысаў Барыса Клейна "В годину испытаний" (1986) прысвечана Блонi, яе гаспадарам. I вось чаму. Анатоль Восiпавiч Бонч-Асмалоўскi (1857-1930) — рэвалюцыянер-народнiк. Прыхiльнiк рэвалюцыйнай арганiзацыi "Зямля i воля". У 1876 годзе з Iнстытута iнжынераў шляхоў зносiн перайшоў вучыцца на юрыдычны, а затым прыродазнаўчы факультэт Пецярбурскага унiверсiтэта. У 1879 годзе за ўдзел у студэнцкiх хваляваннях арыштаваны i высланы у бацькоўскi маёнтак Блонь.
 
Пасля смерцi бацькi Анатоль Восiпавiч становiцца ўладальнiкам маёнтка, частку даходаў пастаянна перадае на карысць рэвалюцыянераў. Разам з жонкай (а жанiцьба, трэба думаць, была для маладых рэвалюцыйным заданием) Варварай Вахоўскай Анатоль Бонч-Асмалоўскi стварае сялянскi гурток самаадукацыi. Спрабуе зафундаваць "сацыялiстычную арцель".
 
Сярод настаўнiкаў сялянскага гуртка быў i Адам Ягоравiч Багдановiч (1862-1940), якi у той час працаваў настаўнiкам сельскай школы у в.Пагарэлае Iгуменскага навета. 3 тымi гадамi у жыццi Адама Багдановiча супадае i пачатак яго дзейнасцi у мiнскай арганiзацыi рэвалюцыянераў-народавольцаў. I хаця толькi у 1886 годзе бацька славутага паэта пачаў выступаць у перыядычным друку (у "Минском листке", "Минских губернских ведомостях", i iншых выданнях), збор этнаграфiчных, фальклорных матэрыялаў ён пачаў шмат раней. Так што, не выключала, што i Блонь, iншыя навакольныя вёскi былi для Адама Ягоравiча Багдановiча зонай, прасторай для этнаграфiчна-фальклорных росшукаў.
 
У Блонь часта наведвалiся i iншыя прадстаўнiкi рэвалюцыйных арганiзацый самых розных накiрункаў. Вядома, што да Бонч-Асмалоўскiх прыязджаў рускi пiсьменнiк Яўген Чырыкаў (1864-1932). У "Нарысах па гiсторыi беларуска-рускiх лiтаратурных сувязей" (том 2, Мiнск, 1994) толькi i згадваецца, без усялякiх удакладненняў: "Часта бываў на Беларусi у пачатку XX ст. адзiн з вядомых тагачасных рускiх празаiкаў Яўген Чырыкаў".
 
Колькi слоў-згадак пра Яўгена Мiкалаевiча Чырыкава. Пасля 1917 года эмiгрыраваў. Аўтар зборнiкаў апавяданняў "Кветкi ўспамiнаў" (1912), "Рэха вайны" (1915), "Волжскiя апавяданнi" (1895), "Iнвалiды" (1897), iншых твораў. Напiсаў (у 1917 — 1925 гадах) аўтабiяграфiчную тэтралогiю "Жыццё Тарханава". Магчыма, што ёсць у творы i блонскi матэрыял, магчыма, ёсць згадкi пра старажытную беларускую вёску, пра рэвалюцыйнае блонскае гняздзечка. Дарэчы, творчыя здабыткi Яўгена Чырыкава прадстаўлены i Зборам твораў у 17 тамах (Масква, 1910-1917 гады).
 
Зараз у колiшнiм маёнтку Бонч-Асмалоўскiх размяшчаецца Пухавiцкi раённы краязнаўчы музей. Узначальвае культурна-асветнiцкую ўстанову апантаны збiральнiк гiстарычнай памяцi Пухаўшчыны Аляксандр Аляксандравiч Прановiч. Якраз дзякуючы яго намаганням, на Пухаўшчыну не аднойчы наведваўся народны пiсьменнiк Беларусi Iван Чыгрынаў. На пухавiцкай зямлi — i лецiшча Iвана Гаўрылавiча. Шкада, што тэты таленавiты творца гэтак дачасна пакiнуў свет жывых. Часта пiсьменнiк прыязджаў i у Блонь, падружыў з музеем Iван Гаўрылавiч i вядомага беларускага мастака Аляксея Марачкiна. Але ж мастацкая гiсторыя Пухаўшчыны — патрабуе асобнага летапiсу.
 
3 Блонi, пакiдаючы злева Марiну Горку, скiроўваем на Мiнск.
Убаку ад шашы, што вядзе у Мiнск, размешчана не меней старажытнае, чым Пухавiчы, Блонь, мястэчка Турын. Вакол яго, праўда, абапал Свiслачы раскiданы невялiкiя пасёлкi. У асноўным, як невялiкiя населеныя пункты яны сфармiравалiся у гады так званай "прышчэпаўшчыны" — не самага горшага, заўважым, перыяду Савецкай улады на Беларусi. I ўсё ж Турын не распаўся на часткi, на кавалкi, сэрцавiну мястэчка не расцягнулi.
 
Ёсць сведчанне, што менавiта у Турыне нарадзiўся вядомы вучоны Якуб Наркевiч-Едка (1847-1905). Не выключана, што да тагачасных гаспадароў маёнтка наведваўся шмат хто з iнтэлiгенцыi. 3 Турынам звязаны лес славутага дзiцячага пiсьменнiка Янкi Маўра (1883-1971). 3 пачаткам сваей лiтаратурнай дзейнасцi (першая аповесць Маўра — "Чалавек iдзе" — пабачыла свет у 1927 годзе) пiсьменнiк здымаў лецiшча у гэтай старажытнай вёсачцы. Мясцовыя сталага веку жыхары могуць паказаць унiкальнае месца на беразе Свiслачы, дзе дзядзька Маўр наладзiў сабе з лазы будан.
 
Адмысловасць пiсьменнiцкага архiтэктурнага праекта заключалася у тым, што выхад з будана быў скiраваны да вады. Над вадой высiлiся невялiкiя масточкi — сваеасаблiвае пiсьменнiцкае крэсла, а над iм — стол. Так i пiсаў дзядзька, дзед Маўр, апусцiўшы, звесiўшы ногi у Свiслач. А у Турыне, у пасёлку Кудзёрка, жыў падлетак-таўстун. За круглы твар, за паўнату празвалi хлопчыка Маўрам. А яшчэ памятаюць у вёсцы, як пiсьменнiк прымаў удзел у святкаваннi дажынак.
 
3 1952 года байкапiсец Мiхась Скрыпка (1907-1991) працаваў настаўнiкам рускай мовы i лiтаратуры у Турынскай сярэдняй школе. 3 1961 года — намеснiкам дырэктара бюро прапаганды мастацкай лiтаратуры СП Беларусi. На турынскiя гады прыпаў пачатак, росквiт сатырычнага таленту Мiхася Скрыпкi. У 50-х гадах паэт актыўна друкуецца у "Вожыку", "Полымi", газетах "Лiтаратура i мастацтва", "Калгасная праўда, "Шянер Беларусi". Сюжэты байкапiсец, вiдавочна, знаходзiў i у Турыне, турынскiх ваколiцах.
 
Калi мы у нейкiм "легкавiку", то праз якiхсьцi хвiлiн трыццаць-сорак патрапiм у Дукору. Мястэчка з самых старажытных.
 
Некаторыя даследчыкi расшыфроўваюць тапонiм назвы паселiшча як "дачка князя".
3 назвай Дукоры звязаны легенды, паданнi.
 
Каму толькi не належала Дукора!
Сярод гаспадароў Дукоры быў i магутнейшы род Радзiвiлаў. У мястэчку высiўся палац-прыгажун, якi, мiж iншым, занатаваў на адной з работ вядомы мастак Напалеона Орда (1807-1883). Паводле яго малюнкаў i акварзляў у 1873-83 мастаком А.Мiсурэвiчам створаны i выдадзены у Варшаве лiтаграфii (260 графiчных аркушаў у 8 серыях). Вялiкая колькасць малюнкаў Орды зберагаецца у Нацыянальным музее у Кракаве.
 
Яскравая старонка лiтаратурнай бiяграфii Дукоры — лес пачынальнiка сучаснай беларускай драматургii Васiля Савiча Гарбацэвiча (1893-1985). Нарадзiўся у сялянскай сямi у вёсцы Дукорка. Зараз вёсачка злiлася з Дукорай. Скончыўшы Рагачоўскую настаўнiцкую семiнарыю, Мiнскi настаўнiцкi i вышэйшы педагагiчны iнстытуты, працаваў настаўнiкам. У 1918-1924 гадах — у Дукорскiм вышэйшым пачатковым вучылiшчы. Пасля працаваў у Магiлёве. У 1933-1957 (з "перапынкам на вайну") iзноў працаваў настаўнiкам Дукорскай сярэдняй школы.
 
У 1947 годзе Васiля Савiча ўшанавалi званием заслужага настаўнiка Беларусi. I толькi у 1981 годзе прынялi у Саюз пiсьменнiкаў. Тады як ужо у 1921 (за шэсцьдзесят гадоў да афiцыйнага прызнання!) Беларускi дзяржаўны тэатр паставiў яго песу "Вяселле", напiсаную паводле беларускага вясельнага абраду. Першым мастацкiм водгукам на падзеi, звязаныя ( з грамадзянскай вайной, стала другая песа Гарбацэвiча — "Чырвоныя кветкi Беларусi" (пра подзвiг 16 дукорскiх партызан у барацьбе супраць польскiх войскаў).
 
Пяру Васiля Савiча належаць i iншыя песы — "К бяздонню", "Пад вiшнёвымi садкамi", "Песнi нашых дзён". Заслуга Васiля Гарбацэвiча — i у стварэннi Дукорскага драматычнага гуртка (iснаваў у 1917-20-я гады). Гурток на чале з кiраўнiком ладзiў вечарынкi, у праграме якiх былi спектаклi, дэкламацыi, спевы. Вось якi рэпертуар пашчасцiлася бачыць дукарчанам: "Сватанне" А.Чэхава, "Недаростак" Дз.Фанвiзiна, "Свае людзi — паладзiм" » А.Астроўскага, "Наталка-Палтаўка" I.Катлярэўскага, "Прымакi" i "Раскiданае гняздо" Я. Купалы. Хто ж уваходзiў у трупу драматычнага гуртка? I.Алiфяровiч, Т.Бандарчык, А.Гарбацэвiч, М.Кузняцова, М.Кунькр, Н.Мазоўка, I.Шсарчык, Г.Свiстун, Р.Шаўкуновiч, Д.Шахоцька, А.IПпак, I.Шычко, П.Шычко... У 1976 годзе пiсьменнiк Валянцiн Мыслiвец у нарысе (кнiга "Партрэты знаёмых") пра Гарбацэвiча напiсаў: "... — А тое, што дваццаць шэсцъ з трыццацi шасцi настаўнiкаў у школе — выпускнiкi Васiля Савiча, хiба мала? — пытае выкладчык геаграфii Iван Андрэевiч Лявiцкi. — I што значыць для нас яго слова? I ордэн Чырвонага Сцяга, i значок "Выдатнiк асветы", i ганаровае звание заслужанага настаўнiка рэспублiкi — узнагароды, якiм можна пазайздросцiць. "
 
Дукора — i радзiма вядомага мовазнаўца, доктара фiлалагiчных навук Марьи Андрэеўны Жыдовiч (1906-1977). У 1938 годзе яна скончыла Мiнскi педагагiчны iнстытут. Больш двух дзесяцiгоддзяў аддала працы у Белдзяржунiверсiтэце. Працавала i у Iнстытуце мовазнаўства Акадэмii навук Беларусi. Некалькi слоў пра палiтру навуковых зацiкаўленняў дукорскага мовазнаўца. Марыя Андрэеўна займалася гiсторыяй беларускай мовы, беларускай дьшлекталогiяй.
 
У 1944 годзе абаранiла кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную лексiчным, марфалагiчным, фанетычным рысам помнiка беларускага пiсьменства 16 стагоддзя — Супрасльскага летапiсу. У 1969 годзе выдала манаграфiю "Назоўнiк у беларускай мове. Ч. I. Адзiночны лiк", у якой на матэрыяле старажытных помнiкаў беларускага пiсьменства, дадзеных народных гаворак, твораў беларускiх пiсьменнiкаў паказала станаўленне сiстэмы скланення назоўнiкаў, развiцця- на працягу стагоддзяў iх граматычных катэгорый — роду, лiку, склонаў, катэгорый адушаўлёнасцi-неадушаўлёнасцi i iнш. Даследавала Марыя Жыдовiч i гаворку, дыялект сваей роднай мясцовасцi.
Што цiкава, увагу на навуковыя працы дукорскага мовазнаўца звярнулi у свой час пiсьменнiкi Рыгор Шкраба i Васiль Зуёнак (яны пiсалi пра ролю, значэнне даследаванняў Марыi Жыдовiч на старонках часопiсаў "Полымя" i "Маладосць").
 
3 Дукорай звязаны i лес Алеся Пiсарыка (хаця i нарадзiўся у Мiнску у 1954 годзе). У Дукоры Алесь Шсарык скончыў дзесяцiгодку. У 1973-1975 гадах служыў у армii. Потым працаваў у Марiнай Горцы — у друкарнi раённай газеты "Сцяг працы" (1975-1976). Зараз жыве у Мiнску. Многiя вершы Алеся Пiсарыка — пра родную цухавiцкую старонку, пра Д укору i яе ваколiцы.
 
Дукора — i сцiплая геаграфiчная кропка у гiсторыi яўрэскай лiтаратуры. У мястэчку нарадзiўся лiтаратурны крытык Шмуэль Нiгер (Чарны). Iмя яго вядомы даследчык беларускай эмiграцыi Вiтаўт Кiпель згадвае у сваей манаграфii "Беларусь! у ЗША" (Мiнск, 1993 год).
 
Паблiзу ад Дукоры — Матарова. Таксама, як Дукора, як пакiнуты намi раней Турын, — на беразе Свiслачы. 3 Матаровам звязаны ваенны лес паэта Мiколы Аўрамчыка (нарадзiўся у Плёсах на Бабруйшчыне у 1920 годзе). I вось якiм чынам.
 
Чэрвеньскай ноччу сорак першага, пакiнуўшы Мiнск, Мiкола Аўрамчык разам з Мiколам Сурначовым пашыбалi на ўсход. Наступным надвячоркам спынiлiся у вялiкай вёсцы. Тут пераначавалi. Тут, у Матарова, у Надзеi Крайко Мiкола Аўрамчык пакiнуў свае рэчы. Найкаштоўнейшым быў альбом з фотаздымкамi. Не адразу пасля вайны паэт наведаўся у Матарова. Людзi не знаходзiлi родных i блiзкiх, што ж тыя рэчы шукаць... I ўсё ж, калi выдавецтва пачалр рыхтаваць кнiгу "Мы iх не забудзем", спатрэбiлiся фотаздымкi пiсьменнiкаў, якiя не вярнулiся з вайны. Спадзяючыся, што нешта ўцалела, Аўрамчык едзе у Матарова. Жывой засталася Надзея Крайко. Ацалелi рэчы, пакiнутыя гарачым чэрвенем сорак першага. А захоўванне ж было, безумоўна, звязана з немалай рызыкай. На здымках у тым альбоме сябры-пiсьменнiкi, аднакурснiкi Аўрамчыка — лейтэнанты з кубарамi на пятлiцах, сувязiсты, лётчыкi, артылерысты...
 
У трыццатыя гады жыхар Матарова, вясковы актывiст Фёдар Трапашка перапiсваўся з рускiм пiсьменнiкам Максiмам Горкiм. У краязнаўчым музеi мясцовай сярэдняй школы доўгi час захоўвалiся лiсты вялiкага пралетарскага лiтаратара.
 
Хазянiнкi — недалёкая суседка Дукоры. Хазянiнкi — радзiма пiсьменнiка Валянцiна Мыслiўца (нарадзiўся 9 мяа 1937 года). Ён — са звычайнай сямi калгаснiкаў. Бацька — Цiмафей Мiкалаевiч, удзельнiк грамадзянскай вайны. У гады Вялiкай Айчыннай вайны Цiмафей Мыслiвец служыў у чыгуначных войсках. Мацi, Домна Iльiнiчна, усе жыццё адпрацавала у калгасе. Мiж iншым, пiсьменнiк закончыў Матароўскую сярэднюю школу. Адслужыўшы на флоце, атрымаўшы рабочую закалку, Валянцiн Мыслiвец стаў журналiстам, нарысiстам. Яму было пра што расказаць людзям. У многiх кнiгах (а iх пiсьменнiк паспеў выдаць трынаццаць) Валянцiн Мыслiвец пiша пра сваю малую радзiму. Руплiвым i ўважлiвым быў лiтаратар i у дачыненнi да гiстарычнай памяцi Пухаўшчыны. Шкада, што 25 чэрвеня 1993 года Валянцiн Мыслiвец пакiнуў тэты свет. Пахаваны у роднай вёсцы Хазянiнкi. Апошнiя гады Мыслiвец вельмi напружана працаваў. Многае з напiсанага засталося ненадрукаваным. Мажлiва, знойдуцца руплiўцы, якiя выдадуць спадчыну пухавiцкага лiтаратара.
Увесь час мы рухалiся па шашы, узбоч яе, паблiзу i ад чыгункi. I чуцен быў голас электрацягнiкоў, якiя неслiся з Асiповiч, Талькi i Пухавiч да Мiнска. Цi наадварот — беглi у зваротны бок. Да чыгункi i пададзiмся мы зараз. Па дарозе заглянем у Зазере.
 
Невялiкая веска — радзiма выдатнага, амаль забытага паэта Аркадзя Моркаўкi (1900-1957). Чым адметная постаць гэтага лiтаратара, якi, вiдавочна па ўсiм, вучыўся у Пярэжырскай сярэдняй школе? Першая i адзiная прыжыццёвая кнiга — "Дым жыцця" (1928). Паэзiю Моркаўкi высока цанiлi Янка Купала i Цiшка Гартны. У 1928-1930 малады паэт уваходзiў у рэдкалегiю часопiса "Маладняк", у 1930 — у рэдкалегiю часопiса "Полымя". А на пачатку 1930-х гадоў Аркадзь Моркаўка адыходзiць ад лiтаратурнай дзейнасцi. Праўда, такое сцвярджэнне будзе правiльным, калi мець на ўвазе публiкацыю твораў. Паэт жа працягваў пiсаць "у стол". Сёння творчая спадчына таленавiтага майстра, шмат у чым апярэдзiўшага свой час, вяртаецца да шырокага кола чытачоў.
 
У Пярэжырскай сярэдняй школе (гэта каля чыгуначнай станцыi Седча) у перыяд да 1939 (хутчэй за ўсё у 1937-1939 гадах) года працаваў настаўнiкам вядомы празаiк i мовазнаўца Мiкола Лобан (1911-1984). Яго трылргiя "Шэметы", магчыма, у некаторых сваiх персанажах утрымлiвае i канкрэтныя рысы, вобразы пухаўчан. Дарэчы, перад прыездам у Пярэжыр настаўнiчаў Мiкола Лобан i у другiм пухавiцкiм мястэчку — у Шацку.
Нiжэй па чыгунцы, у бок Марiнай Горкi, — станцыя Рудзенск. Тут наш асобны i доўгi прыпынак.
 
Доўгi час рудзенская частка Пухаўшчыны была асобным адмiнiстрацыйным раёнам. Пасля ўзбуйнення Рудзенскi ўлiўся у Пухавiцкi, утварыўшы адзiн, як мне падаецца, велiзарны i неабсяжны раён. I першае iмя, якое зяўляецца гонарам Рудзенска, усяе Пухаўшчыны ды i усяе Беларусi — iмя Мiхася Чарота (1896-1937).
 
Энцыклапедычныя даведнiкi даволi сцiсла падаюць характарыстыку "Чырвонакрылага вешчуна", фактычна ж — пачынальнiка, энергiчнага рухавiка савецкага перыяду беларускай лiтаратуры. Менавiта Чарот (сапраўднае прозвiшча — Кудзелька) уцягнуў у лiтаратурны працэс масы. Першая кнiга песняра пабачыла свет у 1922 годзе — "Звiруха" (зборнiк вершаў). I ужо у 1923 годзе Чарот стварае лiтаратурную арганiзацыю "Маладняк". Усяго праз два гады яна ўбiрае у свае шэрагi 527 актыўных штыкоў. Займаючыся арганiзацыйнай працай, кiруючы газетай "Савецкая Беларусь", будучы ўдзельнiк такiх прадстаунiчых органаў, як ЦК КП(б)Б i ЦБК БССР, Чарот не забываецца пра ўласную творчасць: пiша песы, вершы, апавяданнi, аповесцi, ездiць па Беларусi, расказвае пра паездкi у дарожных нарысах. Здараецца час — наведваецца i у Рудзенск.
 
Адтуль жа — з Рудзенска, з блiжняй Цiтвянскай школы пачаткi, вытокi рамантычнай i багатай на вобразы творчасцi. Лес "чырвонакрылага вяшчуна" — агромнiстая няпрачытаная кнiга. Хто i калi здолее перагарнуць усе яе старонкi?
 
Калi ужо згадалi Цiтвянскую школу, то варта заўважыць, што яна — калыска-пястуння трох паэтаў: акрамя Мiхася Чарота тут вучылiся Уладзiмiр Хадыка i Рыгор Папараць. Выпадак выключны, не кожная мясцовасць такую паэтычную ауру выладжвае, выпраменьвае.Далёка не кожная...
Уладзiмiр Мaртынавiч Хадыка (1905-1940) нарадзiўся у вёсцы Цiтва. Пасля школы закончыў агульнаадукацыйныя курсы у Мiнску (1923). Настаўнiчаў, працаваў сакратаром Цiтвянскага сельсавета. 3 1929 года жыў у Мiнску. Уладзiмiр Хадыка, пэўна, як не многiя з яго пакалення (мо падобна Аркадзю Моркаўку i толькi), страшна цяжка перажываў перамены, што адбылiся на вёсцы, перамены, што патрабавалi "бурапеннай" паэзii. Мiхась Стральцоў праз дзесяцiгоддзi напiша пра паэта: "Ул. Хадыка менш за ўсё спакушаўся воклiчным, публiцыстычным вырашэннем балючай для яго тэмы. 3 яго вершаў пачатку трыццатых гадоў паустае складаная гама пачуццяў чалавека, якi не бяздумна паражае "вялiкi пералом" у вайсковьiм жыццi, усе яшчэ блiзкiм яму, ужо гараджанiну, — тут i спроба задушыць у сабе ўспамiн пра вёску i знарачытая гаворка пра вёску як нешта пазбытае, пераадоленае: "Мой смутак навекi сатлеў" i г. д.
 
Хадыка стараўся вытрымлiваць усе бядоты, згрызоты, няшчырасцi. I амаль што вытрымаў. Таму, вiдавочна, i стаў ахвярай — 26 лiстапада 1936 года быў арыштаваны. 5 кастрычнiка 1937 — асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Iванаўскiм i Марыiнскiм лагерах. Загiнуў у снежнi 1940 года на будоўлi чыгункi каля Улан-Удэ.
 
Рудзенск — i радзiма вядомай сучаснай лiтаратаркi Таiсы Бондар (нарадзiлася 20 лiстапада 1945 года). Паэт, празаiк. Дзесяты клас заканчвала у школе рабочай моладзi. У тэты ж час працавала швачкай прамкамбiната. Затым — старшай пiянерважатай Рудзенскай сярэдняй школы. Таiса Бондар — аўтар паўтара дзесятка кнiг прозы i паэзii. Зараз пiсьменнiца працуе галоўным рэдактарам часопiса "Всемирная литература".
 
Лiтаратурную гiсторыю выключна Рудзенска дапаўняюць лесы тых пiсьменнiкаў, якiя у розны час тут працавалi. Сапраўдным гняздом паэтаў можна назваць рэдакцыю рудзенскай раённай газеты "Балыпавiцкi сцяг" (пасля вайны яна« зменiць сваю назву на "Рудзенскую праўду"). У самы пярэдадзень вайны у рудзенскай раённай газеце працаваў Мiхась Пянкрат (нарадзiўся у 1918 годзе у вёсцы Карпiлаўка Чэрвеньскага раёна). Пасля i партызанiў будучы пiсьменнiк таксама у пухавiцкiх i блiжнiх да Пухаўшчыны лясах.
 
Ужо "Рудзенская праўда", а не "Балыпавiцкi сцяг", выхоўвала, задавала творчы настрой, экзаменавала на талент Сцяпана Кухарава (нарадзiўся у 1919 годзе у Стайкi на Краснаполыпчыне), публiцыста, празаiка. У Рудзенску Сцяпан Кухараў працаваў у 1952-1953 гадах — адказным сакратаром "раёнкi". Але ж прыцягненне да Рудзеншчыны, Пухаўшчыны у Сцяпана Iванавiча захавалася на ўсё жыццё: Сцяпан Кухараў — аўтар трынаццацi кнiг. Многiя нарысы, апавяданнi пiсьменнiка змешчаны у калектыўных зборнiках (здаецца, цi не у дваццацi). I шмат дзе, у болынасцi твораў прыеутнiчае повязь з Пухаўшчынай, пухавiцкая тэма. Варта зазiрнуць хаця б у апошнiя з кнiг — "Зоркi-незабудкi", "Сцiшанае поле" — як вы адразу патрапiце у Дукору, сустрэнецеся з самымi рознымi цiкавымi людзьмi, з пухаўчанамi.
 
"Рудзенская праўда"— гэга i прыстанiшча паэта, перакладчыка Кастуся Цвiркi (нарадзiўся у 1934 годзе у Старадарожекiм раёне). А працаваў ён у Рудзенску пасля 1959 года. Асаблiвая старонка у лiтаратурнай бiяграфii Рудзеншчыны, Пухаўшчыны — жыццё, творчасць Хвядоса Шынклера (1903-1943).
 
У сучасных даведнiках пра нараджэнне пiсьменнiка гаворыцца наступнаецi прыблiзнанаступнае: "... нарадзiўся 22.09.1903 г. на станцыi Iзяслаўль (цяпер Беларусь) Мiнскага раёна Мiнскай вобласцi у сямi чыгуначнiка". Але ж тэта — у сучасных даведнiках, у сучасных энцыклапедыях. Варта адкрыць вокладку манаграфii Лiдзii Арабей "Хвядос Шынклер" (Мiнск, 1959 год), як адкрываецца зусiм другая iсцiна: Хвядос Шынклер нарадзiўся у Рудзенску. Вядомая справа, мяне зацiкавiлi крынiцы, згодна якiх даследчыца асвятляла жыццяпiс пiсьменнiка. На шчасце, Лiдзiя Арабей жыве i працуе у Мiнску, цяжкасцяў пагутарыць з ею нiякiх не iснуе. Лiдзiя Львоўна карысталася пiсьменнiцкай бiяграфiяй, сустракалася з сямёй загiнуўшага на фронце Хвядоса Шынклера. Нiякiх сумненняў нi у кога Рудзенск як месца нараджэння пiсьменнiка не выклiкаў. Вядома i тое, што, пачынаючы з 1919 года, Хвядос Шынклер працаваў на чыгунцы тэлеграфiстам, пас л я — бiблiятэкарам, загадчыкам клуба у Рудзенску. Першае апавяданне празаiк надрукаваў у 1928 годзе. Да пачатку Вялiкай Айчыннай выдаў шэсць кнiг. Тройчы творы Хвядоса Шынклера выдавалiся ужо пасля смерцi пiсьменнiка. Галоўная тэма прозы Хвядоса Шынклера — чыгуначнiкi, iх жыццё, iх працоўныя клопаты. У гэтым памкненнi лiтаратар — паплечнiк i прадаўжальнiк Мiхася Лынькова.
 
Сустрэўшыся у Рудзенску з многiмi лiтаратарамi, пяройдзем на другi бок чыгункi. Калi мы рухаемся пешшу, то якiхсьцi паўтары гадзiны, мо трохi болей — i ужо мы апынулiся на беразе Пцiчы. Куды, да якой вёскi спачатку скiруем? Хаця б — да Азярычына... Старажытная вёсачка. Тут, у Азярычына нарадзiўся дзiцячы, пiсьменнiк Пятро Рунец (4 мая 1911 года). Сямнаццаць арыгiнальных кнiжак выдаў Пятро Рунец. Вельмi шмат перакладаў — з рускай i ўкраiнскай, з латышскай i чувашскай. У перакладзе на iншыя мовы выходзiлi i творы Пятра Рунца. Сапраўдным подзвiгам можна назваць працу пiсьменнiка па складанню кнiгi дзiцячых успамiнаў пра вайну — "Нiколi не забудзем". Займаўся гэтым к лопатам Пятро Рунец разам з Янкам Маўрам. Уступнае слова да анталогii болю напiсаў Якуб Ко лас. "Нiколi не забудзем" вытрымала восем выданняў на беларускай мове, перакладзена на многiя чужаземныя мовы.
 
Паблiзу ад Азярычына у вёсцы Варонiчы нарадзiўся паэт Генадзь Кляўко (1932-1979). Апошнiя гады працаваў намеснiкам галоўнага рэдактара часопiса "Полымя" Аўтар паэтычных кнiг "Абветраныя далягляды", "Сто крокаў", "Прыстань" (з аднайменнай паэмай пра спаленую фашыстамi пухавiцкую вёску), "Плуг", "Вязьмо", "Лайдак i кнопкi", "Каб не сурочыць", "Што праўда, то не грэх...", "Падкова над парогам", "Першы салют".
 
Дудзiчы — вось згустак, вось адлюстраванне лiтаратурнай i мастацкай гiсторыi Беларусi другой паловы дзевятнаццатага — пачатку дваццатага стагоддзя. Тут, паблiзу Дудзiч ёсць забытыя каталiцкiя могiлкi Кобат. Узвышанасць у чыстым полi, парэзаныя трактарамi, экскаватарамi вуглы. 3 аднаго боку да могiлак прысунуўся карер. Не супынiлi б у пару прыткiх капальнiкаў — глядзiш, дабралiся б i да магiлы-склепа Аляксандра Карлавiча Ельскага (1834-1916). Беларусi б ганарыцца такой каларытнай фiгурай!
 
У апошнiя гады пра Ельскага згадваюць даволi часта. А вось дзеля канкрэтнага ўшанавання памяцi пiсьменнiка i краязнаўца нiчога не робiцца. Калi i матэрыялiзуюцца нейкiм чынам словы, мары, памкненнi Аляксандра Ельскага, то хiба што дзякуючы прадпрымальнiку i пiсьменнiку Яўгену Будзiнасу.
 
Яўген Будзiнас увёў пухавiцкую мясцовасць у сваю публiцыстыку. А у апошнiя гады, стварыўшы i ўзначалiўшы прыватнае выдавецтва "Палiфакт", пабудаваў музей матэрыяльнай культуры "Дудуткi" (назва — у знак легенды, што маўляў, пад Дудуткамi у "Слове пра паход Iгаравы" мелiся на ўвазе Дудзiчы, што, канешне ж, малаверагодна). Прыватны музей — сiнтэз музея як збора экспанатаў i самых розных (дзеючых!) формаў старадаўняга побыту. У "Дудутках" гатовы пячы хлеб, рабiць масла, варыць сыры.
 
У "Дудутках" вырабляюць з глiны посуд, усялякiя цацкi. "Полiфакт" развiвае музей у суладцзi са звычайнай сельскагаспадарчай дзейнасцю. ёсць рознагалiновая прысядзiбная гаспадарка, статак кароў, пасека, ёсць кузня, у якой каваль пры вырабе самых розных прадметаў карыстаецца даўнiм рыштункам. У "Дудутках" у 1995 годзе прайшла Мiжнародная канферэнцыя "Музеефiкацыя гiстарычных тэрыторый". Традыцыяй стала правядзенне у "Дудутках" музыкальных салонаў, дзе лепшыя беларускiя выканаўцы ўзнаўляюць музычную спадчыну мiнулага. У тым лiку — творы Аляксандра i Мiхаiла Ельскага.
 
I яшчэ — частым! гасцямi музея матэрыяльнай культуры "Дудуткi" зяўляюцца многiя беларускiя пiсьменнiкi. На старажытную пухавiцкую зямлю, звязаную з iмем Аляксандра Ельскага, у музей "Дудуткi" неаднойчы завiтвалi вядомыя паэты i празаiкi Рыгор Барадулiн i Васiль Быкаў, Карлас Шэрман i Сяргей Законнiкаў, Анатоль Кудравец i Янка Брыль... I у гэтым сэнсе таксама множыцца i шырыцца лiтаратурная бiяграфiя пухавiцкага краю, адметнай i багатай старонкi беларуcкай зямлi.

В начало
Версия для печати

Смотрите также...
Литературная карта Пуховщины Писатели и историки Артисты, композиторы, художники Вернисаж Творческие коллективы Деятели науки Государство и общество Спорт Здравохранение Люди военные Связаны судьбою
На правах рекламы

Посчитали
Все права защищены. «Марьина Горка on-line» 2000 — 2008. ЧТПУП «ПерсоналКом»